2024-08-26 13:16
Спатрэбілася мне выняць тэкст з некалькіх відарысаў, дэлегаваў гэтую задачу нейрасетцы. Ужо звыклы для мяне ChatGPT кожны раз імкнуўся дадумаць і дапісаць да тжкстаў нешта сваё, нягледзячы нв мае просьбы так не рабіць, а пасля 4 запытаў увогуле папрасіў грошай.
Добра, падумаў я, і запусціў Bing. Гэты памагаты працаваў больш павольна, але не выяўляў лішняй ініцыятывы — усё рабіў дакладна. І бясплатна.
Такія вось справы.