2024-09-06 17:20
Цікавы факт на сёньня: у Войску Польскім падчас Другой Сусьветнай Вайны ваяваў мядзведзь! Войтэк быў сырыйскім бурым мядзведзем, якім апекаваліся жаўнеры 2-га Польскага Корпуса. У дзяцінстве яго маці застрэлілі паляўнічыя. Для таго, каб забяспечыць ягоны паёк і транспарт, ён быў афіцыйна залічаны жаўнерам у званьні радавога, а затым атрымаў званьне капрала. Як радавы са сваім дапаможнікам, званьнем і серыйным нумарам, ён жыў зь іншымі палякамі ў палатках. ⬇️ Польша