2025-01-01 09:02
Калі прачынаешся першага студзеня, на вуліцы так ціха і пуста, што здаецца, быццам надыходзячы год яшчэ нікім не заселены. Спрабуеш зразумець, што ж змянілася, што адбылося ў свеце са зменай календара? Не змянілася роўным лікам нічога. Ты тут менавіта для таго, каб абжыць новы час, адбыцца з гэтым светам, змяніць да лепшага ўсё, што здолееш. Мы чакаем цудаў ад новага года. А ён чакае цудаў ад нас. Хацелася б не падводзіць адзiн аднаго.
Алена Касьян