2025-01-13 13:40
Шпацырую па Чыжоўскаму парку. Сонейка сьвеціць, марозік, стамілася ўжо трохі. Згадваю, што зараз вярнуся дамоў, занырну пад гарачы душ, а на пліце чакае боршч, толькі па сьмятанку ў краму зайсці. І таааак мне добра стала))
Так, у гэтай краіне яшчэ шмат чаго ладзіць ды дадзіць. І ў асабістым хацелася б сустрэць таго, з кім "клікне" і каму не трэ тлумачыць хто такі Дзед Барадзед))) Але тут і зараз шчасце ёсць))