2025-02-06 13:21
Абшар распаўсюду маіх думак вельмі малы, так сама як падбор маёй стужкі не адпавядае маім поглядам. Чаму людзі, што маюць крытычнае і рэалістычнае стаўленьне да таго, што дзейсьніцца ў сьвеце так мала прадстаўлены ў сеціве? Чаму чутныя, ў асноўным, толькі галасы пасрэдаванага шэрага "населенія"?
Я думаю, акумулятарам глыбокіх і "непапулярных" ідэй варта выходзіць са сваіх вузкіх тэлеграм-супольнасьцяў на адкрытыя плятформы. Бо як жа самотна пачуваемся ўсе мы па-асобку ў гэтым скрыўленым сьвеце!